Памiж Менскам i Мiнскам

Памiж Менскам i Мiнскам

7часов

от 46 BYN

31/.10., 07.11., 27.12.2020. 03.01., 09.01.2021

Памiж Менскам i  Мiнскам
Памiж Менскам i  Мiнскам
Памiж Менскам i  Мiнскам

Паміж Менскам і Мінскам

Беларускі скансен - Гарадзішча - сядзіба-музей "Стары Менск" (з абедам)     

Наваколлі беларускай сталіцы маюць нямала славутасцяў. Мы выбралі для нашага падарожжа два аб'екты: беларускі скансэн (яму ўжо споўнілася 40 гадоў) і новенькую сядзібу-музей, якой няма яшчэ і года. Невялікая адлегласць - але яна змясціла амаль за 1 000 гадоў нашай гісторыі!

Легкая і такая цікавая экскурсія прыйдзецца Вам да спадобы, спадарства!

ПРАГРАМА:

Спачатку едзем у МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Азярцы www.etna.by - выдатны музей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца народная традыцыйная культура ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX  стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі...

 

Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын XIX стагоддзя, кузню, народную школу... Тут жа «сядзіба пчаляра» з выставай арыгінальных прадметаў пчалярства. А галоўнае - разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Гэта і сядзібы лінейнага "пагоннага" сялянскага двара, і сядзібы замкнёнага "вяночны" тыпу - якая векавая мудрасць у кожным з іх! Падчас інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент жывой народнай музыкі. У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі!

 

А потым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска – на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне войска Полацкага князя Ўсяслава Чарадзея і войска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы “Аповесць мінулых часоў” і стала першым успамінам пра горад Менск – пад 1067 годам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб ЛАБАДЗЕНКА – апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы – раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў…

 

Уявіць дакладней дух той эпохі нам дапаможа знакаміты рэканструктар і гісторык Юрась УСЦІНОВІЧ. Разам з паплечнікам нам пакажуць рыцарскія баёўкі, баі на мячах, стральбу з лука, мятанне сякер. І Вы, шаноўныя турысты, зможаце атрымаць навыкі боя на мячах, сфатаграфіравацца ў стылевай амуніцыі сярэднявечча…

 

Далей наш шлях ляжыць у каларытную сядзібу-музей “СТАРЫ МЕНСК” пад старадаўнімі валамі. Пасля смачнага АБЕДА Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў – іх больш 500. Пад аповед Глеба Лабадзенкі жыцце людзей таго часу стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка – заснавальнік курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” – як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы.

Кошт экскурсіі ўключае:

  • Праезд аўтобусам туркласса
  • Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
  • Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
  • Інтэрактыўная экскурсія па музею з жывой музыкай
  • Майстар-клас па старадаўніх танцах
  • Экскурсія па валах Гарадзішча
  • Экскурсія ў музей “Стары Менск”
  • Рэканструкцыя рыцарскіх баёў
  • Фотазона: даспехі
  • Абед на сядзібе
  • Фірменны сувенір

Працягласць экскурсіі:  60 км, 7 гадзін

Месца пачатку экскурсіі: 10.30, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)

Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)

Забронировать тур